Бібліятэка Марыа дэ Андрадэ

Бібліятэка Марыа дэ Андрадэ

Бібліятэка Марыа дэ Андрадэ (парт.: Biblioteca Mário de Andrade) — найбуйнейшая публічная бібліятэка Сан-Паўлу, Бразілія. З'яўляецца адным з найважнейшых навуковых і культурных цэнтраў краіны. Бібліятэка носіць імя Марыа дэ Андрадэ — паэта, пісьменніка і заснавальніка бразільскага мадэрнізму. Заснавана ў 1925 годзе.

Бібліятэка размешчана ў гістарычным цэнтры Сан-Паўлу ў будынку стылю ар-дэко. Маецца ёсць некалькі філіялаў у іншых раёнах горада.

Палітыка бібліятэкі складаецца ў набыцці твораў сучаснага мастацтва мясцовых і замежных мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў. З 1958 года яна ўваходзіць у сістэму бібліятэчных дэпазітароў ААН. У калекцыях установы знаходзіцца каля 3,2 млн адзінак захоўвання, уключаючы звыш 60 тыс. старадаўніх кніг, інкунабул, карт, гравюр, створаных у перыяд паміж XV і XIX стагоддзямі.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!