Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Бярданка

Бярданка
Тып:

Бярданка або вінтоўка Бердана (The Berdan rifle, Russian musket, Colt Berdan rifle) — агульная назва дзвюх розных сістэм адназарадных вінтовак пад унітарны патрон калібру 10,67 мм. Распрацавана амерыканскім вынаходнікам Хайрамам Берданам. Удасканалена ў 1860-я гады расійскімі ваеннымі інжынерамі Аляксандрам Горлавым і Карлам Гуніусам у ЗША, дзе называлася «рускай вінтоўкай». Была на ўзбраенні Рускай імператарскай арміі ў 1868—1891 гадах.

У Расіі было дзве розныя сістэмы з такой назвай: Бердан № 1 (вінтоўка ўзору 1868 года) з адкідным замком і Бердан № 2 (некалькі варыянтаў вінтоўкі ўзору 1870 года) з падоўжна-слізгальным замком. Найболей распаўсюджана і вядома была другая мадэль.

Гісторыя

Вінтоўка Бердана № 1 пад патрон калібру 4,5 лініі (11,43 мм) распрацавана амерыканскім палкоўнікам Берданам. Яна мела адкідной угару замок з курком простага ходу. Ужыванне яе выявіла некаторыя нястачы: замок востра рэагаваў на волкасць, не заўсёды спрацоўваў ударнік, пры няўважлівым звароце замок мог няшчыльна зачыніцца. Два расійскія афіцэры, камандзіраваныя на пачатку 1860-х гадоў у Амерыку — Аляксандр Горлаў і Карл Гуніус — унеслі ў канструкцыю 25 розных удасканаленняў (ад арыгінальнага ўзору засталося мала чаго) і пераканструявалі яе на калібр 4,2 лініі; распрацавалі да яе патрон з суцэльнацягнутай гільзай — у Злучаных Штатах яе называлі «Russian musket». Вытворчасцю вінтовак у ЗША займалася кампанія «Кольт» на заводзе ў Хартфардзе, штат Канектыкут (таму ў Амерыцы яна вядома як «Кольт-Бердан», Colt Berdan rifle). Вінтоўка была прынята на ўзбраенне расійскай арміі ў 1868 годзе як «стралковая вінтоўка ўзору 1868 года» — без згадкі першага стваральніка і наступных рацыяналізатараў. Пасля ў дакументацыі практычна заўсёды ўжывалі назву «вінтоўка Бердана», а ў прастамоўі — «бярданка». З улікам даволі высокіх на канец 1860-х — пачатак 1870-х гадоў балістычных якасцяў, вінтоўкай узбройвалі найперш стралковыя часткі — арганізацыйна асобную ад лінейнай пяхоты лёгкую пяхоту, якая галоўным чынам дзейнічала ў рассыпным страі з агнястрэльнай зброяй і ўнікала блізкага бою. Да пачатку руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў выраблена каля 37 тысяч асобнікаў[1].

Крыніцы

  1. Иванов А. Оружие солдат-освободителей // Не смолкнет эхо над Балканами. — М.: «Молодая гвардия»; София: «Народна Младеж», 1988. — С. 283.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya