Будапешцкі мемарандум

Будапешцкі мемарандум
Тып дагавора міжнародны
Дата падпісання 5 снежня 1994
Месца падпісання Будапешт
Увайшоў у сілу з моманту падпісання
Заканчэнне дзеяння у 2014 годзе пастаўлена пытанне пра дэнансацыю праз агрэсію Расіі адносна Украіны
Страціў сілу у 2014 годзе пастаўлена пытанне пра дэнансацыю праз агрэсію Расіі адносна Украіны
Падпісалі Барыс Ельцын, Біл Клінтан, Леанід Кучма, Аляксандр Лукашэнка, Джон Мейджар, Нурсултан Назарбаеў
Бакі
Умовы наўзамен адмовы ад ядзернага статусу Беларуссю, Казахстанам і Украінай іх суверэнітэт гарантаваны Вялікабрытаніяй, ЗША і Расіяй
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будапешцкі мемарандум — міжнародная дамова гарантыі бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі, Казахстана і Украіны да міжнароднай Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, заключаная 5 снежня 1994 года паміж Беларуссю, Казахстанам, Украінай і краінамі-гарантамі Вялікабрытаніяй, ЗША і Расіяй, наўзамен адмовы ад ядзернай зброі і прыняцця бяз’ядзернага статусу гарантавала Беларусі, Казахстану і Украіне гарантыі суверэнітэту і бяспекі.

Дзяржавы-падпісанты

Абавязацельствы

Паводле Мемарандума, Вялікабрытанія, ЗША і РФ і абавязаліся:

  • паважаць незалежнасць, суверэнітэт і міжнародна прызнаныя дзяржаўныя межы Беларусі, Казахстана і Украіны;
  • устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжывання супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці Беларусі, Казахстана і Украіны; ніякая іх зброя ніколі не будзе выкарыстана супраць гэтых краін, акрамя мэт самаабароны або якім іншым чынам паводле Статуту ААН;
  • устрымлівацца ад эканамічнага ціску, скіраванага на падпарадкаванне ўласным інтарэсам ажыццяўлення Беларуссю, Казахстанам і Украінай правоў уласцівых іх суверэнітэту.
  • дамагацца неадкладных дзеянняў Рады Бяспекі ААН для аказання дапамогі Беларусі, Казахстану і Украіне, калі яны будуць ахвярамі акту агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываннем ядзернай зброі;
  • Не ўжываць ядзерную зброю супраць Беларусі, Казахстана і Украіны, акрамя выпадку іх нападу на краіны гаранты, у тым ліку на падапечныя тэрыторыі, узброеныя сілы і саюзнікаў;
  • Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзнікнення сітуацыі, якая закранае пытанні датычныя гэтых абавязацельстваў.

Крызіс

  • Адна з краін-гарантаў Мемарандума — Расійская Федэрацыя, адкрыта парушыла свае абавязацельствы, 1 сакавіка 2014 года здзейсніла вайсковае ўварванне, акупацыі і анексію суверэннай тэрыторыі Украіны[3][4][5][6][7].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Memorandum of Security Assurances in connection with Accession of the Republic of Belarus to the Treaty on Non-Proliferation of Nuclear Weapons. Budapest, 5 December 1994.
  2. Толочко, О. Н. Международные обязательства Республики Беларусь по ядерному разоружению / О. Н. Толочко // Актуальные проблемы правовых, экономических и гуманитарных наук. Материалы V научной конференции профессорско-преподавательского состава, аспирантов и студентов. Минск, 17 апреля 2015 г. В двух частях / ред. кол. С. Ф. Сокол [и др.]. — Минск: «БИП-Институт правоведения». Ч. 1. — 2015. — С. 118—120.
  3. Яценюк просит страны Будапештского меморандума гарантировать целостность Украины (руск.)
  4. Совет Федерации единодушно проголосовал за введение войск в Украину, позволив Путину действовать «в легитимном поле» (ОНЛАЙН) Архівавана 12 жніўня 2014. (руск.)
  5. Совет Федерации одобрил введение войск РФ на Украину (руск.)
  6. Совет Федерации проголосовал за ввод Вооруженных сил России на Украину Архівавана 1 сакавіка 2014. (руск.)
  7. Совет Федерации проголосовал единогласно о вынесении вопроса о вводе войск РФ в Украину до стабилизации положения Архівавана 5 сакавіка 2014. (руск.)

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!