Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні — культурна-асветнае згуртаванне беларускай інтэлігенцыі ў 1911—1916 гадах.
Гурток разгарнуў шырокую культурна-асветную дзейнасць, праводзіў у жыццё ідэі газеты «Наша ніва», садзейнічаў грамадска-палітычнаму адраджэнскаму руху, станаўленню беларускага прафесійнага драматычнага і музычнага мастацтва. Наладжваў вечары нацыянальнай культуры ў форме беларускіх вечарынак — сінтэтычных канцэртаў, якія ўключалі паказ невялікіх п’ес, выступленні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў.
Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 101. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 382. — 727 с. — 10 000 экз.