Беларусафобія

Беларусафобія (стар.-грэч.: φόβος, скарочана — страх) — адмаўленне, варожасць і нянавісць да беларускага этнасу, беларускай мовы і Беларусі. Адна з асноўных праяў — стварэнне і распаўсюджанне міфаў з адмаўленнем гісторыі, жыццяздольнасці і магчымасці будучыні беларусаў (напрыклад, «Маленькая безабаронная Беларусь», «незабяспечаная рэсурсамі рэспубліка», «талерантны, цярплівы беларускі народ» і гэтак далей)[1][2].

Віды

Грамадскі дзеяч Аўген Касцюшка падзяляе носьбітаў беларусафобіі на пэўныя тыпы:

  • Ментальная: беларускасць выклікае балючаю алергічную рэакцыю. Для яе нейтралізацыі трэба карэнна рэфармаваць менталітэт яе носьбітаў і спыніць іх негатыўную дзейнасць[3].
  • Прыстасавальніцкая: выклікаецца духоўнай пераменлівасцю і павярхоўным сябелюбствам дзеля атрымання большай выгады. Выкараняецца ладам, пры якім выгадна быць лаяльным грамадзянінам беларускай дзяржавы цераз побытавую адданасць культуры[3].
  • Касмапалітычная: менавіта прыхаваная вестэрнізацыя і крышнаізацыя. Пераадольваецца шляхам канкурэнтаздольнасці беларускай культуры[1].

Праявы ў Беларусі

Палітык Зянон Пазняк паказвае рысы, якімі характарызуецца палітыка антыбеларускага рэжыму на Беларусі: ганьбаванне беларускага сцяга, спаленне беларускіх падручнікаў, зневажэнне беларускай мовы, ліквідацыя беларускіх навучальных устаноў, аплёўванне імя Васіля Быкава, блюзнерства над Францыскам Скарынай і вялікімі людзьмі беларускай нацыі, разбурэнне і пераробка знакавых помнікаў гісторыі і культуры, мэтанакіраванае псаванне нацыянальнага краявіду і вынішчэнне запаведнай прыроды, грэблівыя адносіны да беларускіх людзей, беларускай творчасці і літаратуры, нянавісць да маладых і да вольнага чалавека[4].

У рознай ступені, да беларусафобскай рыторыкі прылічаюць словы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які не раз сцвярджаў, што «беларусы — гэта рускія са знакам якасці»[5], «беларусы і рускія — адзін народ»[6], а на пачатку свайго кіравання заяўляў, што «беларуская мова — бедная мова» і на ёй «нельга выказаць нечага вялікага»[7].

У 2016 годзе былі арыштаваны аўтары артыкулаў на «Regnum», у якіх яны пісалі, што Беларусь гэта «звар’яцелая недадзяржава», а беларускі акцэнт — «прыкмета нізкага паходжання»[8].

Журналіст Сяргей Астраўцоў на «Радыё Свабода» заявіў, параўноўваючы беларусаў з літоўцамі: «Беларусы нядружныя, зайздросныя, няўдзячныя. Народ, які ня любіць сябе. Які заўсёды баіцца. Свайго начальства, па-сапраўднаму, рускіх (у душы), і — крывадушна — Амерыкі. Не жыве, не дыхае свабодна, а толькі робіць выгляд. Не жыве як народ менавіта, як адметныя людзі»[9]. Гэтае выказванне таксама пазначылі як беларусафобскае[10].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. а б Аўген Касцюшка. Беларусафобія // ARCHE Пачатак : часопіс. — 1999. — № 1 (2). — С. 195-197. — ISSN 1392-9682. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2019.
  2. Group Of Belarusian Patriots. Беларусафобія // Беларускі Дайджэст. — 2000. — № 6 (77). — С. 8.
  3. а б Group Of Belarusian Patriots. Беларусафобія // Беларускі Дайджэст. — 2000. — № 6 (77). — С. 7.
  4. Улада цемры. Зянон Пазняк (9 сакавіка 2008). Праверана 21 снежня 2019.
  5. «Няўжо каму-небудзь у Расіі Украіны не хапае» — Лукашэнка асудзіў спробы сутыкнуць беларусаў з расіянамі(недаступная спасылка). Belarus.by (18 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2020. Праверана 11 лютага 2020.
  6. Лукашэнка: Беларусы і расіяне — адзін народ. Наша Ніва (4 красавіка 2007). Праверана 11 лютага 2020.
  7. Народная газета. — 1995. — № . — 1 лютага. — С.
  8. «Недоприговор» за «недонарод»
  9. Чаму ў літоўцаў атрымліваецца?
  10. Белорусофобия. Выпуск 2

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!