Баска́к (цюркск.) — прадстаўнік мангольскага хана ў заваяваных землях, зборшчыкі падаткаў. З цюркскім тэрмінам «баскак» звязаныя і, верагодна, тоесныя яму мангольскі даругачы (даруга (руск.) (бел.) і персідскі шыхнэ.
Дзеяслоў bas- мае значэнні: 1. ціснуць; 2. ставіць (пячаць); 3. душыць, пераадольваць; 4. нападаць[1] + афікс дзеючай асобы -qaq[2]. Паводле І. М. Бярозіна, і баскак і даруга маюць адно і тое ж значэнне — націскацель (на пячаць)[3]. Аналагічнага меркавання прытрымліваўся П. Пеліа (руск.) (бел.: баскак — калька з мангольскай, азначае «чыноўнік, які ставіў пячаць на дакументы»[4]. А. А. Сямёнаў (руск.) (бел. на аснове паведамлення Джувейні (руск.) (бел. пра баскакаў Бухары лічыў, што значэнне тэрміна — «ахоўнік», «апякун», «ханскі намеснік», і меркаваў з’яўленне баскакаў у дамангольскі час.