Баргузі́н (руск.: Баргузин) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Курумканскім і Баргузінскім раёнах Бураціі. Упадае ў возера Байкал.
Даўжыня ракі 480[1] км. Плошча вадазбору 21 100[1] км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 122[2] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,85[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на месцы стыку Ікацкага і Паўднёва-Муйскага хрыбтоў. Упадае ў Баргузінскі заліў возера Байкал за 1,5[2] км ад пасёлка Усць-Баргузін. Вадазбор ракі знаходзіцца на схілах Ікацкага хрыбта, Амуцкай і Баргузінскай катлавін. Працякае праз возера Балан-Тамур. Жыўленне ракі пераважна дажджавое[2].
Прытокі Баргузіна: Давачан, Амут, Туракіна, Акумту, Сінінда, Джырга, Улюнга, Сухі Баргузін, Сухітке, Арзагуні, Гарга, Шаманка, Тун, Іна, Адамаўка, Малая Гусіха, Вялікая Гусіха, Шанталык і інш. У басейне ракі азёры Ала-Нур, Малан-Зурхен, Светлае (Кіслае), Малы Халзар, Вялікі Халзар, Яхе-Нур і інш.
Рака суднаходная на 138 км ад вусця да улуса Элэсун[1].
Зноскі
Літаратура
- Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 804. (руск.)
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 51. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі