Вёска
Бараўская
Бараўская на карце Беларусі ±
|
Бараўска́я[1] (трансліт.: Baraŭskaja, руск.: Боровская) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 17 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк, на аўтадарозе Мінск — Віцебск.
Гісторыя
Узнікла ў 1950-я гады ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна побач з торфапрадпрыемствам, якое было філіялам торфапрадпрыемства «Гараднянскі Мох». Першапачаткова для рабочых прадпрыемства быў пабудаваны інтэрнат, а пазней пачалі будавацца дамы. З 22 снежня 1960 года вёска ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе саўгаса «Рудакова». Зараз у КСУП «Рудакова»
Насельніцтва
- 8 гаспадарак, 24 жыхары (1996)
- 5 гаспадарак, 8 жыхароў (2018)
Інфраструктуа
Побач з вёскай размешчана вучэбна-спартыўная ўстанова «Віцебскі аэраклуб імя А. К. Гараўца» ДТСААФ.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|