Ба́ктрыя, Бахтры, Бактрыяна — старажытнаякраіна са сталіцай у горадзе Бактра (сучасны Балх), на тэрыторыі Ірана. Гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі па сярэднім і верхнім цячэнні Амудар’і — цяпер тэрыторыя Паўночнага Афганістана, Паўднёвага Таджыкістана і Узбекістана. Бактрыя была месцам арыйскага засялення да падзелу арыйскіх плямёнаў на іранскія і індыйскія; месца нараджэння зараастрызму.
Геаграфія
Краіна размяшчалася паміж хрыбтом Гіндукуш (стараж. Парапаміс) і ракой Амудар’я (стараж. Окс), і была абкружана Туранскай пустыняй. Рэльеф горны, клімат умераны. Глеба ўрадлівая, шмат вады.
Ба́ктрия, Бактриана / Подольски А. Г. // Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 550. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Тохариста́н // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 126. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)