Вёска
Баброўшчына
Баброўшчына на карце Беларусі ±
|
Бабро́ўшчына[1] (трансліт.: Babroŭščyna, руск.: Бобровщина) — вёска ў Беларусі, ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя вядомая як дзяржаўная ўласнасць у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні Расійскай імперыі. У першай палове XIX стагоддзя ўваходзіла ў склад маёнтка Мошнікі Селішчанскага староства, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў складзе Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 15 лютага 1923 года Баброўшчына ў Гарадоцкай воласці Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Іванаўскім (з 1919 года — Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. У 1930-я гады ў Баброўшчыне быў створаны калгас «Чырвоная Баброўшчына». Станам на 1999 год вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Іванаўка». З 1997 года, у сувязі са скасаваннем Пралетарскага сельсавета, вёска ў складзе Даўгапольскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
- Ліст карты N-35-VI. Выданне 1998 года. Стан мясцовасці на 1986—1993 год. (руск.)
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|