Вёска
Аўдзеевічы
Аўдзеевічы на карце Беларусі ±
|
|
Аўдзеевічы — вёска ў Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Плошча 47,0834 га[1].
Гісторыя
У XIX стагоддзі — цэнтр казённага маёнтка Аўдзеевічы, у які ўваходзіла 10 вёсак. Маёнтку належала 2601 дзес. зямлі, сялянам маёнтка — 796 дзес.
У 1905 годзе вёска (10 двароў, 54 жыхары) і ферма Аўдзеевічы (2 двары, 15 жыхароў) — у Віцебскім павеце і губерні. Вёска належала Аўдзеевіцкаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 148 дзес. зямлі.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагінскім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі. 12 вясковых дзяцей наведвалі Гралеўскую школу, якая знаходзілася за 1,6 км у фальварку Руба. У 1926 годзе ў вёсцы 18 двароў, 88 жыхароў. У 1931 годзе тут арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», які аб’яднаў 32 двары, 111 жыхароў. У калгасе была малочнатаварная ферма. Абслугоўвала калгас Віцебская МТС. З 20 лютага 1938 года вёска ў Віцебскім раёне і вобласці. У 1940 годзе тут 49 двароў, 248 жыхароў.
З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 года вёска акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў лютым 1944 года знішчылі тут 45 двароў. Вывезена ў Германію 40 чал. На фронце загінула 13 вяскоўцаў, у партызанскіх атрадах — 11. Паводле нямецкага даклада, каля 300 узброеных кулямётамі, аўтаматычнымі вінтоўкамі партызанаў уварваліся 8 жніўня 1942 года ў вёску і спалілі 6 хат служачых службы парадку (OD) і забралі кароў і коней[2].
З 16 ліпеня 1969 года вёска ў Бабініцкім сельсавеце. У 1969 годзе тут 60 двароў.
На 1 студзеня 2003 года 29 двароў, 45 жыхароў. Вёска ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».
Насельніцтва
Інфраструктура
Працуе крама.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|