Аха (руск.: Оха) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахінскага раёнаСахалінскай вобласці. Насельніцтва 27,2 тыс. чал. (2005). Асноўная галіна прамысловасці — нафтаздабыча. Размешчаны на поўначы Сахаліна, за 849 км ад Южна-Сахалінска. Пасёлак Ахэ (пазней — Аха) узнік пры радовішчы нафты, адкрытым у 1880 годзе. У 1920—1925 гадах быў акупаваны Японіяй. Горад быў звязаны вузкакалейнай (шырынёй 750 мм) чыгункай працягласцю 220 кіламетраў з пасёлкам Ноглікі. У канцы снежня 2006 года чыгунка спыніла сваю працу.