Астраўскі́я[1] (трансліт.: Astraŭskija, руск.: Островские) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета. На рацэ Заходняя Дзвіна, за 34 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
У пачатку XVIII стагоддзя вядома як каралеўшчына ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1712 годзе ў час вайны са шведамі вёска спустошана, разрабавана, што выклікала голад, у выніку засталіся толькі 2 жыхары. У 1717 годзе тут ужо было 17 сялян-гаспадароў. Сяляне плацілі чынш — 150 злотых уладальніку здавалі 90 салонак збожжа, 10 пудоў мёду, урадніку — 24 салонкі збожжа. Мелася карчма. У 1924—1960 гадах цэнтр Астроўскага сельсавета.
У 1908 г. пабудавана з дрэва Свята-Пакроўская царква. На 1910 г. ацэнена ў 6000 руб. Знадворку абшыта цёсам і афарбавана, пакрыта бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Даўжыня са званіцай — 10 сажняў, найбольшая шырыня — 7 сажняў, вышыня да карніза — 3 сажні. Два цыбулепадобныя купалы на двух’яруснай званіцай і сярэдзінай даху, над апсідай — макаўка. Сцены чляніліся 12 вялізнымі вокнамі і ўваходнымі дзвярамі. Іканастас памерам 12×4½ аршына.