Арцюр Анегер (фр.: Arthur Honegger; 10 сакавіка 1892, Гаўр — 27 лістапада 1955, Парыж) — французскі кампазітар і музычны дзеяч.
Член інстытута Францыі (1953). Вучань А. Жэдальжа, Ш. М. Відора і В. д’Эндзі.
У пачатку 20-х гг. член аб’яднання «Шасцёрка». У ранняй творчасці адчуваецца ўплыў І. Стравінскага, Ж. Както, Э. Саці, якія выступалі супраць імпрэсіянізму і экспрэсіянізму. З сярэдзіны 20-х гадоў ішоў самастойным шляхам.
У творчасці Анегера арыгінальна спалучаюцца традыцыі французскай і швейцарскай народнай і прафесійнай музыкі з лепшымі дасягненнямі музычнай культуры 20 ст. Аўтар 5 сімфоній (1930-50) і інш. твораў для аркестра, у тым ліку «Пасіфік 231» (1923), «Манапартыта» (1951). Пісаў таксама балеты, аперэты, рамансы, песні, фартэпіянныя п’есы, музыку да драматычных спектакляў, для радыё, кіно.
Зноскі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|