Арвіка[3] — горад у Швецыі, у лене Вермланд. З’яўляецца цэнтрам аднайменнай камуны. Размешчаны ў заходняй частцы краіны.
Статус горада атрымаў у 1821 годзе. Па колькасці насельніцтва гэта — другі па велічыні горад у Вермландзе: у самім горадзе пражываюць каля 14 000 чалавек, а ў камуне — каля 26 000 чалавек. Знаходзіцца на беразе заліва Чурквікен, блізу ледавіковага возера Глафсфіёрдэн (якое калісьці было фіёрдам дагістарычнага Анцылавага возера).
Ваколіцы Арвікі ўзгорыстыя, з паўднёвага ўсходу да горада прымыкае гара Стуркасбергет (240 м).
У горадзе ёсць порт; ракой Бюэльвен Глафсфіёрдэн злучаецца з возерам Венерн, якое, у сваю чаргу, злучана з Паўночным морам з дапамогай ракі Гёта-Эльв і з Балтыйскім морам Гёта-каналам.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі