«Апало́н-11» (англ.: Apollo 11) — пілатуемы касмічны карабель серыі «Апалон», падчас палёту якога 16—24 ліпеня 1969 года людзі ўпершыню ў гісторыі здзейснілі пасадку на паверхню іншага нябеснага цела — Месяца.
20 ліпеня1969 года, у 20:17:39 UTC камандзір экіпажа Ніл Армстранг і пілот Эдвін Олдрын пасадзілі месяцавы модуль карабля ў паўднёва-заходнім раёне Мора Спакою. Яны заставаліся на паверхні Месяца на працягу 21 гадзіны 36 хвілін і 21 секунды. Увесь гэты час пілот каманднага модуля Майкл Колінз чакаў іх на калямесяцавай арбіце. Астранаўты здзейснілі адзін выхад на паверхню Месяца, які працягваўся 2 гадзіны 31 хвіліну 40 секунд. Першым чалавекам, які ступіў на Месяц, стаў Ніл Армстранг. Гэта адбылося 21 ліпеня, у 02:56:15 UTC. Праз 15 хвілін да яго далучыўся Эдвін Олдрын.
Астранаўты ўстанавілі на месцы пасадкі сцяг ЗША, размясцілі камплект навуковых прыбораў і сабралі 21,55 кг узораў месяцовага грунту, якія былі дастаўлены на Зямлю. Пасля палёту члены экіпажа і ўзоры месяцовай пароды прайшлі строгі каранцін, які не выявіў ніякіх небяспечных для чалавека мікраарганізмаў. Паспяховае выкананне праграмы палёту «Апалона-11» азначала дасягненне нацыянальнай мэты, пастаўленай Прэзідэнтам ЗШАДжонам Кенэдзі ў маі 1961 года — да канца дзесяцігоддзя ажыццявіць высадку на Месяц, і адзначыла перамогу ЗША ў месяцовай гонцы з СССР[1].
Зноскі
↑Watkins, Billy W.; Haise, Fred (Foreword). Apollo Moon Missions: The Unsung Heroes. — Westport, Connecticut; London: Praeger Publishers, 2006. — P. XXII—XXIV. — 202 p. — ISBN 0-275-98702-7.
Літаратура
Neil Armstrong, Michael Collins, Edwin E. Aldrin Jr., Arthur C. Clarke (Epilogue). First on the Moon: A Voyage With Neil Armstrong, Michael Collins and Edwin E. Aldrin, Jr. — Little Brown & Co., 1st ed., 1970. — 434 p. — ISBN 0316051608.
Edwin E. Aldrin, Wane Warga. Return to Earth. — Random House, 1st ed., 1973. — 338 p. — ISBN 0394488326.
Edwin E. Aldrin. Men from Earth. — Bantam, 1st ed., 1989. — 314 p. — ISBN 0553053744.
Edwin E. Aldrin, Ken Abraham. Magnificent Desolation: The Long Journey Home from the Moon. — Crown Archetype, 1 st ed., 2009. — 336 p. — ISBN 0307463451.
Andrew L. Chaikin. A Man On The Moon: The Voyages of the Apollo Astronauts. — Penguin, 2007. — 720 p. — ISBN 014311235X.
Andrew L. Chaikin with Victoria Kohl. Voices from the Moon: Apollo Astronauts Describe Their Lunar Experiences. — USA Penguin Group, 2009. — 201 p. — ISBN 9780670020782.
Michael Collins. Carrying the Fire: An Astronaut’s Journeys. — Cooper Square Press, 2001. — 544 p. — ISBN 081541028X.
Michael Collins. Flying to the Moon: An Astronaut’s Story. — Farrar, Straus and Giroux (BYR), 2 ed., 1994. — 172 p. — ISBN 0374423563.
David M. Harland. Exploring the Moon: The Apollo Expeditions. — Springer/Praxis Publishing, 1999. — ISBN 1-85233-099-6.
Grant Heiken, Eric M. Jones. On the Moon: The Apollo Journals. — 1st ed. — Springer Praxis Books, 2007. — 498 p. — ISBN 0387489398.