А́ну Ка́аль (эст.: Anu Kaal; 4 лістапада 1940, Талін, Эстонская ССР, СССР) — эстонская спявачка ( (лірыка-каларутарнае сапрана)), оперная спявачка,педагог. Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (1968).
З 1959 года вучылася вакалу ў Талінскай музычнай школе. У 1963 годзе скончыла Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[4] па класе вакалу, у 1968 годзе Талінскую кансерваторыю (клас В. Гур'ева).
З 1963 спявачка хору, з 1967 па 1996 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.
У 1971—1972 гадах стажыравалася ў міланскім тэатры «Ла Скала» (клас Рэнаты Карозіа). Гастралявала за мяжой. З 1984 года выкладае ў Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра. Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 9 склікання.
Сярод партый: Джылвда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Лючыя («Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э. Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта); партыі сапрана ў буйных вакальна-сімфанічных творах — «Страсці па Іаану» І. С. Баха, «Поры года» І. Гайдна, «Stabat Mater» Дж. Б. Пергалезі, «Азарэнні» Б. Брытэна і інш.