Антоні Франці́шак Аўдзе́віч (польск.: Antoni Franciszek Audziewicz; 21 верасня 1834, Цельшы, Скрабіціская воласць — 10 чэрвеня 1895, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп віленскі.
Біяграфія
У 1855—1859 гадах навучаўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, капланскія пасвячэнні прыняў у 1859 годзе. Ад 1860 года капелан шпіталю Св. Якуба, настаўнік рэлігіі ў віленскіх гімназіях, вікарый у парафіях Веркі, Тургелі, Новыя Трокі, Радашковічы. У 1872—1884 гадах прафесар Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (у 1883 годзе рэктар). У снежні 1889 года стаў віленскім біскупам, сакры атрымаў 25 красавіка 1890 года.
Аўтар працы De Dignitate sacerdotali.
Зноскі
Літаратура
- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.
- Piotr Nitecki. Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny. — Warszawa: Instytut Wydawniczy PAX, 2000.
Спасылкі