Вёска
Антоны
Антоны на карце Беларусі ±
|
Анто́ны[1] (трансліт.: Antony, руск.: Антоны) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета.
Геаграфія
На заходняй ускраіне вёскі, у кіламетры на паўднёвы ўсход ад г. Докшыцы знаходзіцца найвышэйшы пункт Докшыцкага ўзвышша. Абсалютная вышыня яго складае 222,9 м над узроўнем мора. Вяршыня назвы не мае, пазначана металічным трыянгулятарам.
Гісторыя
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Янкоўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 1921 год — 64 жыхары, 11 двароў[3].
- 1931 год — 63 жыхары, 12 двароў[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Да́калькі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 21.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 15
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|