Андрэй Іванавіч Гальшанскі або Андрэй Вязынскі (каля 1365 — каля 1410) — князь з роду Гальшанскіх
Біяграфія
Сын князя Івана Альгімонтавіча і смаленскай князёўны Агрыпіны Святаслаўны.
Упершыню згаданы пад 1401 годам разам з бацькам («князь Іван Альгімонтавіч са сваімі сынамі, а менавіта Андрэем, Сямёнам і іншымі»).
Быў у шлюбе з друцкай княжной Аляксандрай Дзмітрыеўнай[ru] (пам. 1426). Вядомы ў асноўным трыма дочкамі, з іх старэйшая Васіліса Гальшанская была жонкай (з 1422) бельскага князя Івана Уладзіміравіча, сярэдняя Соф’я — польскага караля Ягайлы і каралевай польскай, малодшая Марыя[ru] — гаспадара малдаўскага Іліі[ru].
Дочкі пасля смерці бацькі выхоўваліся пры двары матчынага брата друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча.
Крыніцы
Літаратура
- Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
Андрэй Вязынскі — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|