Анатомія раслін у Беларусі

Анатомія раслін у Беларусі.

Гісторыя

У Беларусі анатомія раслін развіваецца з 1930-х гадоў у БСГА, Беларускім лесатэхнічным інстытуце, БДУ. Вывучалася анатамічная труктура некаторых дрэўных і травяністых раслін у залежнасці ад вільготнасці глебы (К. Г. Рэнард, А. Л. Новікаў, С. У. Калішэвіч).

У пасляваенныя гады ў Інстытуце біялогіі (з 1963 Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР), БДУ даследаванні па анатоміі раслін вяліся пераважна як дапаможныя пры вырашэнні асобных пытанняў фізіялогіі раслін (Ц. М. Годнеў, С. У. Калішэвіч, Н. С. Суднік), экалогіі (Р. Ц. Пратасевіч), пры вывучэнні інтрадукаваных дрэўных парод (М. Д. Несцяровіч, Т. Ф. Дзяругіна, А. У. Панамарова).

У 19541966 гадах у Беларускім лесатэхнічным інстытуце (з 1961 Беларускі тэхналагічны інстытут), Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР выкананы работы па экалагічнай, параўнальнай і тэхнічнай анатоміі раслін (В. Я. Віхроў, Р. Ц. Пратасевіч, А. С. Самцоў).

З 1966 года даследаванні вядуцца ў БДУ, інстытутах генетыкі і цыталогіі, эксперыменальнай батанікі АН БССР, БСГА, Гомельскім універсітэце (Н. С. Суднік, А. В. Пятрэнка, Р. Ц. Пратасевіч, Т. Ф. Дзяругіна, Г. А. Новікава, А. Р. Тэн, А. І. Аляксеева, Н. С. Кісялёва і інш.). Вывучаюцца зменлівасць анатамічнай будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генетычных і фізіялагічных фактараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання сельскагаспадарчых культур.

Сучаснасць

Навукова-даследчая работа вядзецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, інстытутах біялагічнага аддзялення НАНБ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і інш.

Значэнне

Даныя анатоміі раслін выкарыстоўваюць у аграноміі, тэхніцы, гісторыі культуры, археалогіі, прамысловасці (харчовай, мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлозна-папяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічны кірункі вывучэння анатоміі раслін.

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!