У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дзяругіна.
Таццяна Фёдараўна Дзяру́гіна (13 чэрвеня 1928, Мінск) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат біялагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).
Біяграфія
Нарадзілася 13 чэрвеня 1928 года ў Мінску. У 1952 годзе скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1963 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение древесных растений к влажности почвы». З 1970 года на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка.
Навуковая дзейнасць
Т. Ф. Дзяругінай належаць навуковыя працы па біялогіі дрэвавых раслін, праблемах інтрадукцыі і акліматызацыі дрэў і хмызнякоў, вывучэнню іх анатоміі, марфалогіі і экалогіі, адносін да святла, вільгаці, якасці глебы, па тэорыі і практыцы ўвядзення ў лясную гаспадарку і зялёнае будаўніцтва і інш.[2]
Сярод апублікаванага:
- Отношение древесных растений к влажности и кислотности почвы / Институт экспериментальной ботаники АН БССР; [ред. акад. АН БССР П. П. Роговой] — Минск: Наука и техника, 1966. (разам з А. Ф. Івановым і А. У. Панамаровай);
- Древесные растения и влажность почвы / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники — Минск: Наука и техника, 1972. (разам з М. Д. Несцяровічам);
- Иванов А. Ф., Кравченко Л. В., Дерюгина Т. Ф., Новикова А. А., Рахтеенко Л. И. Биология древесных растений / Под ред. А. Ф. Иванова; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975. (у сааўтарстве);
- Сезонный рост лиственных древесных пород — Минск: Наука и техника, 1984. (манаграфія) (руск.).
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года за цыкл прац па вывучэнню марфалагічных, фізіялагічных і біялагічных асаблівасцей дрэвавых.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі