Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1966 года — архітэктар, з 1979 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры, намеснік галоўнага архітэктара[1], галоўны архітэктар Белдзяржпраекта. У 2003—2005 гадах першы намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў. У 2007—2010 гадах старшы выкладчык кафедры дызайну МІУ, з 1 верасня 2010 года па 15 лютага 2013 года — загадчык кафедры дызайну[2].
Аўтар-распрацоўшчык дзеючага ў рэспубліцы з 1973 г. «Каталога сталярных вырабаў для жылых і грамадскіх будынкаў у БССР» (КСВБ)[1]. Аўтар навучальна-метадычных распрацовак «Асноўныя прынцыпы варыятыўнасці і трансфармацыі канструкцый» (2 рэдакцыі), «Асновы канструктыўных элементаў інтэр’ера», «Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы, афармленню і абароне дыпломных праектаў для студэнтаў спецыяльнасці „дызайн“»[2].