Анатоль Анатолевіч Булаўка |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Булаўка.
Анатоль Анатолевіч Булаўка (нар. 1 мая 1969, г. Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі ваенны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
Нарадзіўся 1 мая 1969 года ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці[1].
Скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча па спецыяльнасці «Ваенна-палітычная агульнавайсковая»; камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная сухапутных войскаў»; факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне»; палкоўнік[1].
Праходзіў службу на асноўных кіруючых пасадах — намесніка камандзіра мотастралковай роты па палітычнай частцы, памочніка камандзіра па рабоце з асабовым складам, намесніка камандзіра па выхаваўчай рабоце, намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце — начальніка аддзялення ідэалагічнай работы 120-й зенітнай ракетнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, намесніка камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, намесніка камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце — начальніка аддзела ідэалагічнай работы Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны па ідэалагічнай рабоце — начальніка ўпраўлення[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Сеніцкай акругі № 76. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям'я
Жанаты, мае дачку і сына[1].
Зноскі
Спасылкі