У жніўні 1943 года падчас адной з разведвальных вылазак Волах захапіў у палон нямецкага афіцэра[1]. 21 жніўня 1943 года ў раёне горада ЗянькоўПалтаўскай вобласці ён з групай разведчыкаў атакаваў варожую калону машын, захапіўшы ў палон машыну з афіцэрамі і важнымі штабнымі дакументамі праціўніка[1]. У верасні 1943 года ў ходзе вызвалення горада ЛебядзінСумскай вобласці Волах адным з першых на браневіку ўварваўся ў горад і ўступіў у бой з пераўзыходзячымі войскамі праціўніка[1]. 1 кастрычніка 1943 пры разведцы подступаў да Дняпра Волах загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў скверы на вуліцы Першагвардзейскай у горадзе Лебядзіне[1][2].
↑ абвгдеёВолох Анатолий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Андреев С. А. Совершённое ими бессмертно. — Кн. 1. — М.: Высшая школа, 1976.
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.