У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Куніцкая.
Анастасія Куніцкая (нар. 22 студзеня 1989, Бабруйск, Беларусь) — беларуская футбалістка. Выступала за зборную Беларусі.
Клубная кар’ера
З’яўляецца выхаванкай бабруйскай ДЮСШ № 6. У 2004 годзе гуляла за «Бабруйчанку»[3]. У бабруйскай камандзе ў суме правяла 15 гадоў[4]. У 2016 годзе падпісала кантракт з мінскай «Зоркай»[5].
У 2022 годзе гуляла за турэцкі «Хатайспор», у Хатаі тады было чатыры беларускі: Юлія Дубень, Алеся Лынько, Анастасія Сідарчук і Анастасія Куніцкая. Потым разам з Юляй перайшлі ў «Кірэчбурну». У 2023 годзе перайшла ў Дэнізлі, у першую лігу[6].
Зноскі