Нарадзілася ў Гродне. Скончыла гістарычны факультэтГродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, атрымаўшы дыплом гісторыка і выкладчыцы англійскай мовы. Пазней скончыла аспірантуру Варшаўскага ўніверсітэта па спецыяльнасці паліталогія і гісторыя, кірунак — Усходняя Еўропа. Жыве ў Варшаве (Польшча). Вяла кулінарны блог. Да верасня 2022 года працавала на тэлеканале «Белсат», вяла інфармацыйны блок «Студыя „Белсат“», таксама аўтарка і вядоўца праграмы міжнародных навін «ПраСвет». Сузанавальніца Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве і творчай пляцоўкі ІнБелКульт 2.0. У верасні 2022 года прызначаная прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінецеСвятланы Ціханоўскай[5].