Алімпійская вуліца Наваполацк |
---|
|
Агульная інфармацыя |
Краіна |
|
Горад |
Наваполацк |
Працягласць |
800 м |
Паштовы індэкс |
211440 |
Нумары тэлефонаў |
+375214 |
Алімпійская вуліца (трансліт.: Аlimpijskaja vulica, руск.: Олимпийская улица) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне
Размешчана ў 6-м мікрараёне горада і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Камсамольскай. Працягласць вуліцы складае каля 800 метраў, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Узнікла ў пачатку 1980-х гадоў у выніку актыўнага жылёвага будаўніцтва. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 9-12 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. З паўднёвага ўсходу да вуліцы прымыкае Вымяральніцкі лесапарк (руск.: Измерительский лесопарк).
Сацыяльныя аб’екты
- інтэрнаты заводу «Вымяральнік»
- яслі-сад № 28
- гандлёвыя аб’екты
Гл. таксама
Зноскі