Маладзёжная вуліца (трансліт.: Maladziožnaja vulica, руск.: Молодежная улица) — галоўная вуліца горада Наваполацка. Самая працяглая вуліца ў горадзе: яе працягласць ад скрыжавання з вуліцай Слабадской у раёне бальніцы да мяжы горада ў бок вёскі Экімань складае каля 8,9 км.
Гісторыя назвы
У 1960 годзе новая вуліца рашэннем пасялковага савета была названа вуліцай Зялёнай. Пазней яна была перайменавана ў Маладзёжную — у гонар моладзі, якая будавала горад і самую вуліцу. На 2009 год на вуліцы 214 будынкаў, працягласць — амаль 5 кіламетраў.
Помнікі на вуліцы Маладзёжнай
Помнікі
Першая палатка: З гэтага месца пачалося будаўніцтва горада.
Помнік Пушкіну: Знаходзіцца каля бібліятэкі імя Пушкіна.
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, помнік-гармата і г. д.
5 чэрвеня2013 каля дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Маладзёжнай усталявалі бюст Івану Хруцкаму. Помнік з’яўляецца дакладнай копіяй бюста, усталяванага на магіле Хруцкага ў вёсцы Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Мемарыяльны знак з палімербетона выканаў віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Бюст жывапісца стаў падарункам да 55-годдзя Наваполацка ад яго вядомага жыхара, спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага[1].