Аляксандр Скірмунт (? — памёр да сакавіка 1746 г.) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Яна Скірмунта, войскага жытомірскага, меў пяцярых братоў. Аляксандр займаў пасады вознага пінскага (1704), гараднічага пінскага (1726) і старасты вечыкоўскага (1710—1740).
Зямельныя ўладанні Аляксандра Скірмунта знаходзіліся ў Пінскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Менскім і Кіеўскім паветах, а таксама на Віленшчыне і Ковеншчыне. У. Вяроўкін-Шэлюта сцвярджаў, што Аляксандр Скірмунт валодаў маёнткамі Сушыцк, Выласкія Увалокі, Кашэвічы, Цмень, Ругаз, Лугаж, Плотніца ў Пінскім павеце. Паводле маёмаснага падзелу 1728 г. Плотніца перайшла да ягонага сына Франца, а ў 1746 г. — да двух сыноў ягонага брата старасты васількаўскага Міхала Скірмунта — харунжага пінскага Тамаша і Адама.
Сям’я
Ажаніўся з Карнеліяй з Ордаў, ад якой меў сямёра сыноў:
- Франц;
- Станіслаў;
- Ігнацый;
- Баніфацый;
- Міхал;
- Ян;
- Карл, стараста інтурскі.
Зноскі
Літаратура
Аляксандр Янавіч Скірмунт — продкі |
---|
|