Альбрэхт II, маркграф Брандэнбургскі (ням.: Albrecht von Brandenburg; 28 чэрвеня1490, Кёльн — 24 верасня1545, замак Марцінсбург, каля Майнца) — архібіскуп магдэбургскі і майнцкі, курфюрст і эрцканцлер Свяшчэннай Рымскай імперыі, адміністратар хальберштацкага архібіскупства і да прызначэння кардыналам маркграф Брандэнбургскай маркі разам са сваім старэйшым братам Іаахімам. Шматгранная і неадназначная асоба, сучаснік Лютэра, заступнік Дзюрэра, Кранаха, Груневальда, Бальдунга, Альбрэхт Брандэнбургскі пакінуў вялікі след у гісторыі і мастацтве Германіі.
Партрэты Альбрэхта Брадэнбургскага
Дзякуючы сваёй мецэнацкай дзейнасці Альбрэхт Брадэнбургскі пакінуў вялікі след у нямецкім мастацтве і першым чынам у жывапісе. Да нашага часу захавалася вялікая колькасць яго партрэтаў.
Der Kardinal: Albrecht von Brandenburg, Renaissancefürst und Mäzen. — 2 Bände / Hrsg. von Th. Schauerte, A. Tacke, K. Schneider. — Stuttgart: Schnell & Steiner, 2006. — ISBN 978-3795419097.
Erzbischof Albrecht von Brandenburg 1490—1545. Ein Kirchen- und Reichsfürst der Frühen Neuzeit / Hrsg. von F. Jürgensmeier. — Frankfurt/M.: Knecht, 1991. — ISBN 3-7820-0638-0.