Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Алеўрыт

Алеўрыт

Алеўрыт (ад грэч. Αλεύρι — мука; англ.: aleurite, silt; ням.: Aleurit) — друзлая дробнаабломкавая асадкавая парода.

Апісанне

Алеўрыт складаецца пераважна з мінеральнага зерня (кварц, палявы шпат, лушчак і іншыя) памерам 0,01—0,1 мм, займаючы прамежкавае становішча паміж глінай і пяском (лёс, глей, пыл).

Паводле зерня адрозніваюць буйнаалеўрытавыя (0,05—0,1 мм) і дробнаалеўрытавыя або тонкаалеўрытавыя (0,01—0,05) разнавіднасці алеўрыта. Паводле мінеральнага складу — монамінеральны, алігамінеральны і полімінеральны.

Алеўрыт утвараецца на дне азёрных і марскіх басейнаў у зонах са слабарухомай вадой, паміж зонамі намнажэння пясчаных і гліністых адкладаў, у далінах і дэльтах рэк.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці цэменту і керамікі.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya