Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Аксон

Аксон 9-дзённай мышы

Аксо́н (ад стар.-грэч.: ἄξων — вось), нейрыт, восевы цыліндр — адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нервовай клеткі да мышачных  (руск.) і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да іншых нейронаў. Ад кожнай нервовай клеткі адыходзіць адзін аксон дыяметрам у некалькі мікронаў, даўжынёй да 1 м і больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія аксоны таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент аксона (бугарок) найбольш узбудлівы і з'яўляецца месцам генерацыі нервовых імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з іншымі нейронамі, мышцамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы ўзбуджэння  (руск.) залежыць ад структуры і дыяметра аксона, ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі акронаў і дэндрытаў утвараюць нервы.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya