Адбівальныя туманнасці — газава-пылавыя аблокі, падсвечаныя зоркамі. Калі зорка (зоркі) знаходзяцца ў міжзорнымі воблаку або побач з ім, але недастаткова гарачая (гарачыя), каб іанізаваць вакол сябе значную колькасць міжзорнага вадароду, то асноўнай крыніцай аптычнага выпраменьвання туманнасці аказваецца святло зорак, якое рассейваецца міжзорным пылам.
Спектр адбівальнай туманнасці такі ж, як і ў зоркі, якія падсвечваюць яе. Сярод мікраскапічных часціц, адказных за рассейванне святла, можна вылучыць часцінкі вугляроду (часам яго называюць дыяментавым пылам), а таксама часціцы жалеза і нікелю. Апошнія дзве ўзаемадзейнічаюць з галактычным магнітным полем і таму адлюстраванае святло злёгку палярызаванае.
Адбівальныя туманнасці звычайна маюць сіняе адценне, паколькі рассейванне блакітнага колеру больш эфектыўна, чым чырвонага (менавіта гэтым, у прыватнасці, тлумачыцца блакітны колер неба).
Адбівальныя і эмісійныя туманнасці часта можна ўбачыць побач (напрыклад, туманнасць Арыёна) і абедзвюх іх адносяць да дыфузных туманнасцей. Цяпер вядома каля 500 адбівальных туманнасцей, самая вядомая з іх — вакол зорак Плеяд. Гіганцкая чырвоная (спектральны клас M1) зорка Антарэс акружаная вялікай чырвонай адбівальнай туманнасцю. Адбівальныя туманнасці таксама часта сустракаюцца ў месцах зоркаўтварэння.
У 1922 годзе Хабл апублікаваў вынікі даследаванняў некаторых яркіх туманнасцей. У гэтай працы Хабл адзначыў адрозненні паміж адбівальнымі і эмісійнымі туманнасцямі і вывеў закон свяцільнасці для адбівальнай туманнасці, які ўсталёўвае суадносіны паміж вуглавым памерам туманнасці () і бачнай велічынёй зоркі ():
дзе — канстанта, якая залежыць ад адчувальнасці вымярэння.