Ага́н (руск.: Ага́н[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Трам’ёган, паблізу яго ўпадзення ў раку Об. Часам лічыцца прытокам ракі Об[1].
Даўжыня ракі — 544 км, плошча вадазборнага басейна — 32 200 км². Вытокі Агана размешчаны на Сібірскіх Увалах, на ўзвышаным балоцістым водападзеле басейна ракі Пур і правых прытокаў Обі. Працякае ў цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Сярэднегадавы расход вады 274,65 м³/сек (за 87 км ад вусця, каля пасёлка Аган — 275 м³/с[2]). Аб’ём сцёку складае 8,679[2] км³/год. Замярзае Аган у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі[2].
Рака суднаходная на адлегласці 360 км ад вусця[3]. На рацэ гарады Радужны, Покачы, пасёлак Аган.
Зноскі
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 12. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі