Іракская аперацыя (у Вялікабрытаніі — Англа-іракская вайна) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл Вялікабрытаніі ў Іраку супраць прафашысцкага ўрада Рашыда Алі аль-Гайлані падчас Другой сусветнай вайны.
Папярэднія падзеі
Прэм’ер-міністр Ірака Рашыд Алі аль-Гайлані, начальнік іракскага генеральнага штаба Амін Закі Сулейман і пранямецкая нацыяналістычная групоўка «Залаты квадрат» на чале з палкоўнікамі Салах ад-Дзінам ас-Сабахам, Махмудам Сальманам, Фахмі Саідам і Камілем Шабібам 1 красавіка1941 года ажыццявілі ваенны пераварот, накіраваны супраць Вялікабрытаніі.
Новы ўрад узначаліў Аль-Гайлані. 17 красавіка Рашыд Алі звярнуўся да Германіі па ваенную дапамогу ў выпадку вайны з Брытаніяй. Берлін пагадзіўся, бо Гітлера зацікавілі іракскія нафтавыя рэсурсы. На Блізкі Усход адправіліся самалёты Люфтвафэ.
Ход аперацыі
2 мая ў пяць часоў раніцы брытанскія ВПС сіламі 33 самалётаў і 8 бамбардзіроўшчыкаў «Велінгтан» нанеслі ўдар па іракскім войскам, якія размяшчаліся паблізу Хабаніі.
Увечары 6 мая іракцы пачалі адступаць ад Хабаніі, кінуўшы масу ўзбраення, боепрыпасаў і транспартных сродкаў (уключаючы адзін італьянскі танк, 10 браневікоў «Крослі» і 79 грузавікоў). За адзін толькі дзень было захоплена 408 палонных. Колькасць забітых іракскіх вайскоўцаў ацэньвалася ад 500 да 1000 чалавек.
7—8 мая брытанцы ўзялі штурмам моцна ўмацаваны горад Ашар побач з Басрай, нясучы цяжкія страты.