У веданні патрыярхату знаходзяцца армянскія цэрквы Ізраіля (у Іерусаліме, Яфа, Раме і Хайфе) і Іарданіі. Да 1930 года Армянская Іерусалімская Патрыярхія мела епархіі ў Ліване і Сірыі, аднак пасля генацыду армян у Турцыі, дзеля захавання інстытута Кілікійскага Каталікасата ААЦ, гэтыя епархіі па просьбе Каталікоса ўсіх армян былі часова перададзены Кілікійскаму каталікасату.
Калі армяна-кілікійскі цар Ашын і Каталікос Канстанцін III Кесарацы прымусілі кіраўнікоў кілікійскіх епархій Армянскай царквы прыняць рашэнні Сіскага сабору 1307 года пра прыняцце дагматычных і абрадавых змен для уніі з Рымам, патрыярх Іерусаліма Саргіс, жадаючы захаваць чысціню веравучэння Армянскай царквы, набыў у султана Егіпта грамату пра вывад свайго пасада з-пад адміністрацыйнай улады каталікасата Кілікійскай Арменіі і з 1311 года пачаў незалежна весці свае справы. Аднак духоўная сувязь з усёй Армянскай царквой, што захоўвала ранейшую веру ў епархіях спрадвечнай Арменіі, была захавана.
Правы і прывілеі Армянскай патрыярхіі Іерусаліма
Армянская патрыярхія, нароўні з патрыярхіямі грэчаскай і лацінскай, валодае правам уласнасці на частку асноўных Святыняў Святой Зямлі, у тым ліку ў храме Раства у Віфлееме і ў храме Ускрысення ў Іерусаліме, у прыватнасці, на рассечаную калону.