У 2001—2005 дарадца-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях і НАТА.
У 2005—2008 начальнік упраўлення міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. 22 студзеня 2010 года стаў дадаткова паслом у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве [1]. У 2012 прызначаны таксама паслом у Судане і Алжыры па сумяшчальніцтве.
З 2013 года начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі.
15 студзеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА[2]. 16 мая 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пасольства ў Францыі было адным з нешматлікіх у Еўропе прадстаўніцтваў Беларусі, дзе пераможцам абвесцілі Лукашэнку, а не Святлану Ціханоўскую[4]. 12 лістапада 2021 года вызвалены Лукашэнкам з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі, але захаваў паўнамоцтвы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА ў Парыжы[5].