Іван Якаўлевіч Лепешаў

Іван Якаўлевіч Лепешаў
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1924(1924-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 2014(2014-10-12) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, філолаг
Навуковая сфера філалогія[1] і фразеалогія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як Аўтар 2-томнага «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» (1993, 2008)
Узнагароды

Іван Якаўлевіч Лепешаў (23 кастрычніка 1924, в. Іскозы, цяпер Дубровенскі раён — 12 кастрычніка 2014, Гродна) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (1987). Ветэран Другой сусветнай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Іскозы (цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) 23 кастрычніка 1924 года. У 1940 годзе скончыў 8 класаў, здаў экстэрнам экзамены за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, вучоба ў якім была перапынена нападам Германіі на СССР у Другую сусветную вайну. З 1944 года ваяваў на фронце, быў паранены пры вызваленні Кёнігсберга. Пасля сканчэння Аршанскага настаўніцкага інстытута (1948) працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці.

Арыштаваны 9 жніўня 1949 года, 12 кастрычніка 1949 года прыгавораны да 10 гадоў у працоўна-папраўчых лагерах з канфіскацыяй маёмасці «за службу ў нямецкай паліцыі»[2]. Пакаранне ён адбываў у лагерах Прыморскага края (1949—1955). Рэабілітаваны ў 1963 годзе[3].

З 1956 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве свае кнігі «Изготовление и использование таблиц по русскому языку» (1966), «Литературно-краеведческий кружок» (1969), якія былі высока ацэнены тагачаснай метадычнай навукай. Завочна скончыў (на выдатна) філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педагагічным інстытуце (1971).

З 1971 года працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (пасля ўніверсітэце) спачатку выкладчыкам, пасля дацэнтам (1973), прафесарам (1986).

Памёр 12 кастрычніка 2014 года[4]. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Аульс» у сектары 1Б[5].

Навуковая дзейнасць

У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фразеалогія ў творах К. Крапівы», а ў 1985 годзе доктарскую дысертацыю «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове».

Сярод колаў навуковых інтарэсаў былі даследаванні ў сферы фразеалогіі, якой Лемешаў прысвяціў больш як 10 кніг. Сярод іх манаграфія-дапаможнік «Фразеалогія сучаснай беларускай мовы» (1998), якая ёсць вынікам шматгадовых тэарэтычных напрацовак даследчыка. Шмат увагі надаваў даследаванню іншых моўных з’яў, займаўся праблемамі парэміялогіі, лексікалогіі, граматыкі, культуры мовы, стылістыкі, мовы мастацкай літаратуры і інш.

Аўтар 520 навуковых, навукова-метадычных публікацый, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг («Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», «Лінгвістычны аналіз тэксту», «У пошуках ісціны», «Надзённае», суаўтар «Практыкуму па беларускай мове» ды інш.).

Узнагароды

Быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга».

Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».

Бібліяграфія

  • Фразеалогія ў творах К.Крапівы : стыліст. выкарыстанне фразеалагізмаў / рэд. Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 152 с.
  • Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: для выкладчыкаў беларус. мовы і літ.. — Мінск: Нар. асвета, 1981. — 157 с.
  • Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: Народная асвета, 1981. — Т. 1. — 160 с.
  • Проблемы фразеологической стилистики и фразеологической нормы в современном белорусском литературном языке: автореф. дис.... д-ра филол. наук. — Минск: Ин-т языкознания им. Я. Коласа АН БССР, 1984. — 37 с.
  • Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1984. — 262 с.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 1. — 590 с. — ISBN 5-85700-125-0.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 2. — 607 с. — ISBN 5-85700-132-3.
  • Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак / рэд. Іван Сіпакоў. — Мінск: БелЭн імя П.Броўкі, 1996. — 352 с. — ISBN 985-11-0046-3.
  • Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ. — Мінск: Выш. шк., 1998. — 270 с.
  • Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 191 с.
  • І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 509 с.
  • Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: БелЭн, 2004. — 443 с.
  • Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства / рэд. Наталля Дудко. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 279 с. — 150 экз. — ISBN 985-417-808-0. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — 2-ое выд. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 1. — 669 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0403-7.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — 2-ое выд. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 2. — 702 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0405-1. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Лінгвістычны аналіз тэксту. — Мінск: Вышэйшая школа, 2009. — 287 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-06-1534-3. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Тлумачальны слоўнік прыказак / Марына Вахмяніна. — 2-ое выд.. — Гродна: ГрДУ, 2011. — 695 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-515-446-5. Архівавана 5 сакавіка 2016.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Лепешаў Іван Якаўлевіч. web.archive.org (marakou.by) (5 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 кастрычніка 2023.
  3. Гродненский государственный университет имени Янки Купалы - «Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета»: Иван Лепешев (руск.). www.grsu.by. Праверана 23 кастрычніка 2023.
  4. Памёр прафесар Іван Лепешаў . zviazda.by (12 кастрычніка 2014). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  5. Пад Гародняй асвяцілі помнік Івану Лепешаву (недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (12 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 25 кастрычніка 2023.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 208. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — С. 65. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2. — С. 22. — 2000 экз. — ISBN 985-11-0366-7.
  • Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — С. 304. — 653 с. — ISBN 5-85700-126-9.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 422. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 236. — 751 с. — 10 000 экз.
  • Тамашэвіч Т.І., Якалцэвіч М. А. Лепешаў Іван Якаўлевіч: навукова-педагагічная дзейнасць у галіне беларускага мовазнаўства (да 85-годдзя з дня нараджэння): біябібліяграфічны агляд. — Гродна: ГрДУ, 2009. — 83 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-515-192-1.
  • Шэўчык Н. Нагляднасць і развіццё мовы вучняў пры вывучэнні сінтаксісу // Народная асвета. — 1965. — № 3. — С. 36.
  • [Рэдакцыйны артыкул:] Навучаючы, вучыцца // Народная асвета. −1965. — № 10. — С. 4.
  • Янкоўскі Ф. Пра запаветнае // Полымя. — 1992. — № 9. — С. 204—205.
  • Сачанка Б. Адраджэнне праз духоўнасць // Літаратура і мастацтва. −1993. — 29 мая.
  • Карачун Р., Тамашэвіч Т. І адзін у полі воін // Гродзенская праўда. −1994. — 1 сакавіка.
  • Даследчык фразеалагізмаў // Літаратура і мастацтва. — 1994. — 21 кастрычніка.
  • Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1994. — № 10. — С. 30.
  • Тамашэвіч Т. Даследчык роднага слова // Свіцязь. — 1994. — № 3. — С. 129.
  • Крыўко М. Зайздросны лёс вялікага працаўніка // Наша слова. — 1994. — № 45. — С. 6.
  • Сабасцян Б. Шлях у навуку пачынаўся ў Берштах // Дзянніца. — 1994. — 10 снежня.
  • Даніловіч М. Навука-98 на філалагічным // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 5 мая.
  • Коўзкі М. Доля праўды // Літаратура і мастацтва. — 1997. — 10 кастрычніка.
  • Даніловіч М. А. Слова пра Настаўніка // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 7-10.
  • Тамашэвіч Т. І. На ніве роднага слова // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 10—13.
  • Лепешаў Іван Якаўлевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Бібліяграфічны даведнік. Гродна, 1999. — С. 285—287.
  • Даніловіч М. Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1999. — № 10. — С. 68.
  • Буевіч В., Сідар А. Іван Якаўлевіч Лепешаў: Чалавек і Настаўнік з вялікай літары // Пагоня. — 1999. — 21 кастрычніка.
  • Крыўко М. Руплівец мовазнаўства // Настаўніцкая газета. — 1999. — 23 кастрычніка.
  • Крыўко М. Вялікі працаўнік на ніве роднай мовы // Наша слова. — 1999. — 27 кастрычніка.
  • Паланёны родным словам // Літаратура і мастацтва. — 1999. — 29 кастрычніка.
  • Якалцэвіч М. Шчодрасць таленту // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 3 лістапада.
  • Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Люди Дела. Минск, 1999. — С. 293.
  • Жук І. Дазнанні на гарачай далоні // І. Я. Лепешаў. Дазнанні. — Гродна, 2000. — С. 3-4.
  • Дудараў Л. Ад вясковага хлопчыка да прафесара // Дняпроўская праўда. — 2000. — 26 ліпеня.
  • Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск, 2001. — Т. 1. — С. 93.
  • Лепешаў Іван Якаўлевіч // Памяць: Шчучынскі раён. — Мінск, 2001. — С. 453—454.
  • Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. -Минск, 2004. С.
  • Тамашэвіч Т. Паланёны родным словам // Роднае слова. — 2004. — № 9. — С.

Спасылкі

Read other articles:

Шарль-Амеде де Брольифр. Charles Amédée de Broglie Губернатор Конде 1702 — 1707 Рождение 1649(1649) Смерть 25 октября 1707(1707-10-25) Род Брольи Отец Франсуа-Мари де Брольи Мать Олимпа-Катрин де Вассаль Награды Военная служба Годы службы 1665—1703 Принадлежность  Королевство Франция Звание г...

 

Condition where a segmented file system is used inefficiently Visualization of fragmentation and then of defragmentationIn computing, file system fragmentation, sometimes called file system aging, is the tendency of a file system to lay out the contents of files non-continuously to allow in-place modification of their contents. It is a special case of data fragmentation. File system fragmentation negatively impacts seek time in spinning storage media, which is known to hinder throughput. Frag...

 

この項目では、広告代理店について説明しています。東京都にある国立大学(電通大)については「電気通信大学」をご覧ください。 この記事には複数の問題があります。改善やノートページでの議論にご協力ください。 出典がまったく示されていないか不十分です。内容に関する文献や情報源が必要です。(2021年2月) 古い情報を更新する必要があります。(2021年2月

Film festival African Film Festival, Inc.LocationNew York, NYFounded1990; 33 years ago (1990)Websitehttps://www.africanfilmny.org African Film Festival, Inc. (AFF) is a non-profit cultural organization that presents an annual film festival and year-round community programs. Based in New York City, the organization was founded in 1990. The organization is dedicated to promoting greater understanding of African culture through film. Programming AFF was established in 1990, by ...

 

South Korean girl group Not to be confused with LPG (American band) or LPG (Dutch band). This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) Some of this article's listed sources may not be reliable. Please help this article by looking for better, more reliable sources. Unreliable citations may be challenged or deleted. (July 2018) (Learn how and when to remove this template message) This art...

 

يو إس بانك استاديمU.S. Bank Stadium (بالإنجليزية) الشعارمعلومات عامةسمّي باسم يو إس بانكورب المنطقة الإدارية مينيابوليس البلد  الولايات المتحدة موقع الويب usbankstadium.com (الإنجليزية) التشييد والافتتاحالافتتاح الرسمي 22 يوليو 2016 المهندس المعماري HKS, Inc. (en) المهندس الإنشائي ثورنتون توم

Hypo-Hochhaus Baudenkmal LocalizaciónPaís AlemaniaUbicación Múnich AlemaniaCoordenadas 48°09′00″N 11°37′02″E / 48.150027884948, 11.617183194921Información generalEstado CompletadoUsos OficinasDeclaración 2006Inicio 1975Construcción 1975-1981Inauguración 16 de noviembre de 1981Propietario HypoVereinsbankOcupante HypoVereinsbankAltura de la última planta 114 mDetalles técnicosMaterial concretoPlantas 27Ascensores 8Diseño y construcciónArquitecto Walther und...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Desember 2022. Mustafa Nayyem di Euromaidan pada 23 November 2013 Mustafa Masi Nayyem (Bahasa Ukraina: Мустафа Найєм, Bahasa Pashtun: مصطفی نعیم, lahir 28 Juni 1981) adalah wartawan, anggota parlemen, dan tokoh masyarakat Ukraina kelahiran Afgha...

 

One-wheeled personal transporter The Honda U3-X is an experimental self-balancing one-wheeled personal transporter shown in 2009. History It was unveiled by Honda's CEO on September 24, 2009, and it was announced that it would be shown at the 2009 Tokyo Motor Show.[1] Time magazine called it one of the 50 best inventions of 2009.[2] In April 2010, Honda engineers did a short demonstration of two of the devices in Times Square, New York City.[3] In May 2010, Honda repre...

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: 19 October 1314 imperial election – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (June 2019) (Learn how and when to remove this template message) Frederick the Fair The imperial election of 19 October 1314 was an imperial election held to select the emperor of t...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Mahuaa News – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (June 2013) (Learn how and when to remove this template message) Mahuaa News was a 24-hour Hindi/Bhojpuri news channel launched in 2008. The news channel covers local news of Bihar and Jharkhand, India a...

 

American attorney, politician, and government official Jonathan Rath HoffmanAssistant to the Secretary of Defense for Public AffairsIn officeMay 20, 2019 – January 20, 2021PresidentDonald TrumpJoe BidenPreceded byCharlie Summers (acting)Succeeded byJohn Kirby Personal detailsPolitical partyRepublicanEducationUniversity of Richmond (BA)University of Virginia (JD) Jonathan Rath Hoffman is an American attorney, politician, and government official who served as the assistant to the sec...

Gatot MangkoepradjaLahir(1898-12-25)25 Desember 1898Sumedang, Keresidenan Priangan, Hindia BelandaMeninggal4 Oktober 1968(1968-10-04) (umur 69)Bandung, Jawa Barat, IndonesiaPekerjaanPolitikus, Wartawan, AktivisZamanPergerakan Nasional abad 20Dikenal atasIndonesia MenggugatPartai politik Partai Nasional Indonesia Partai Indonesia (Partindo) Gerakan Pembela Panca Sila (GPPS) Partai Ikatan Pendukung Kemerdekaan Indonesia Orang tuadr. Saleh Mangkoepradja Gatot Mangkoepradja (25 Desember 1898...

 

Empresa Potiguar de Promoção Turística S.A.Emprotur Tipo Mista Fundação 24 de janeiro de 2007 Sede Natal Rio Grande do Norte Produtos Promoção turística A Empresa Potiguar de Promoção Turística S.A., também conhecida pela sigla Emprotur, é uma sociedade de economia mista vinculada à Secretaria de Estado do Turismo do Rio Grande do Norte. Ela tem por finalidade promover o estado do Rio Grande do Norte como destino turístico em âmbito nacional por meio de ações que divulg...

 

Jack Ryan: Shadow RecruitRilis poster dalam negeriSutradara Kenneth Branagh Produser Lorenzo di Bonaventura Mace Neufeld David Barron Mark Vahradian Ditulis oleh Adam Cozad David Koepp Skenario Adam Cozad David Koepp Berdasarkankarakter yang diciptakan olehTom ClancyPemeran Chris Pine Kevin Costner Kenneth Branagh Keira Knightley Penata musikPatrick DoyleSinematograferHaris ZambarloukosPenyuntingMartin WalshPerusahaanproduksi Skydance Productions di Bonaventura Productions Mace Neu...

Season of television series Hell's KitchenSeason 10Region 1 DVD coverHosted byGordon RamsayNo. of contestants18WinnerChristina WilsonRunner-upJustin Antiorio Country of originUnited StatesNo. of episodes20ReleaseOriginal networkFoxOriginal releaseJune 4 (2012-06-04) –September 10, 2012 (2012-09-10)Season chronology← PreviousSeason 9Next →Season 11List of episodes Season 10 of the American competitive reality television series Hell's Kitchen premiered on June...

 

2002 Israeli filmMy Four ChildrenDirected byNitza GonenRelease date2002Running time53 min.CountryIsraelLanguagesEnglish subtitles and Hebrew My Four Children is a 2002 documentary about an Israeli mother who takes in four foster children with Down syndrome after two of her own children were killed. Summary Both gentle and assertive, Nelly is an ideal mother. While most people would be overwhelmed by the responsibility of four children that are developmentally impaired and have special needs, ...

 

Dam in Kerala, India This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Kallarkutty Dam – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (July 2021) Dam in Idukki, KeralaKallarkutty DamKallarkutty dam in 2021Location of Kallarkutty Dam in KeralaShow map of KeralaKallarkutty Dam (India)Show map of IndiaCo...

Alsace Manor Lugar designado por el censo Alsace ManorUbicación en el condado de Berks en Pensilvania Ubicación de Pensilvania en EE. UU.Coordenadas 40°23′59″N 75°51′38″O / 40.3997, -75.8606Entidad Lugar designado por el censo • País  Estados Unidos • Estado  Pensilvania • Condado BerksFundación 15 de julio de 2010Superficie   • Total 88,36 ha Altitud   • Media 264 m s. n. m.Población (2010) &...

 

Palestinian day of commemoration Land DayLand Day posterObserved byPalestinians in Israel and the Occupied TerritoriesDateMarch 30Next timeMarch 30, 2024 (2024-03-30)FrequencyAnnual Land Day (Arabic: يوم الأرض, Yawm al-ʾArḍ; Hebrew: יוֹם הַאֲדָמָה, Yom HaAdama), March 30, is a day of commemoration for Arab citizens of Israel and Palestinians of the events of that date in 1976 in Israel. In 1976, in response to the Israeli government's announcement of a p...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!