Яўген Уладзіміравіч Апокаў (1 лютага 1869 — 1 верасня 1938) — вучоны ў галіне гідралогіі і гідрагеалогіі, адзін з заснавальнікаў гідралогіі, вывучаў рэжым грунтавых вод на Беларускім Палессі, акадэмік АН Украіны, правадзейны член УАСГНІЛ.
Біяграфія
У 1892 годзе скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. У 1928 годзе — доктар гідралагічных навук, у 1917 годзе — прафесар, у 1929 годзе — акадэмік АН УССР, у 1935 годзе — акадэмік УАСГНІЛ. Меліяратар і гідролаг.
Працаваў інжынерам па асушэнні балот у Міністэрстве земляробства (1893—1903), старшым інжынерам-гідратэхнікам (1903—1913), начальнікам асушальных пошукаў (1913—1918) Упраўлення земляробства і дзяржаўных маёмасцяў Мінскай губерні.
Прафесар Кіеўскага політэхнічнага інстытута, прафесар Краснадарскага політэхнічнага інстытута (1917—1928). Адначасова загадчык меліярацыйнага аддзялення Вадбуда ў горадзе Краснадары (1920—1921), кіраўнік кафедры ў Кіеўскім СГІ (1922—1925), загадчык кафедры гідралогіі ў Кіеўскім інстытуце будаўніцтва, прафесар кафедры меліярацыі Кіеўскага інжынерна-меліярацыйнага інстытута (1925—1928). Дырэктар Кіеўскага НДІ воднай гаспадаркі (1926—1937, цяпер — Інстытут гідрамеханікі НАН Украіны), адначасова загадчык тарфяной кафедрай у Кіеўскім горна-геалагічным інстытуце (1933—1935).
Рэпрэсіраваны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна.
Літаратура