У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пакаташкін.
Яўген Пятровіч Пакаташкін (12 красавіка 1937 года, Гомель — 1994) — беларускі мастак-графік. Працаваў у галіне станковай графікі.
Біяграфія
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1960 годзе. Дыпломная праца — графічны ліст «Свята ўраджаю». Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках з 1960 года. Займаў пасаду старшыні праўлення Гомельскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР у 1973 годзе[1].
Творчасць
Асноўныя творы: «У напад», «Глыток вады», «Расстрэл камісара Я. М. Фаміна», «Памром, але не здадзімся» (1961); серыя індустрыяльных матываў: «Светлагорск», «Станцыя Навабеліца» (1962), «Пагрузка кантэйнераў» (1963), «Паўночны Урал», «Аэрапорт» (у сааўтарстве з Л. М. Пакаташкінай, 1966), «Запраўка самалётаў» (1964), «Сакавік», «Вайна і жыццё» (1966), «Каўказ. Цешчына мова» (1967), «Вясна. Гомель» (1970) і інш. «Працоўный дзень», «На палі Радзімы».
Сям’я
Быў у шлюбе з беларускай мастачкай-графікам Любоўю Пакаташкінай.
Зноскі
Спасылкі