У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Гаўрыленка.
Яўген Міхайлавіч Гаўрыле́нка (5 красавіка 1951, Гомель) — беларускі лёгкаатлет, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту міжнароднага класа (1971)[2].
Кар’ера
На Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 Яўген удзельнічаў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі і ў фінале заняў 6-е месца. У 1973 годзе скончыў Гомельскі ўніверсітэт[2].
На наступнай Алімпіядзе Гаўрыленка заваяваў бронзавы медаль, саступіўшы амерыканцам Майклу Шайну (англ.) (бел. і Эдвіну Мозесу[3]. Таксама Яўген удзельнічаў у паўфінальным забегу ў эстафеце 4×400 метраў, заняўшы там з партнёрамі 6-е месца.
Чатырохразовы чэмпіён СССР у 1972 (руск.) (бел., 1974 (руск.) (бел., 1975 (руск.) (бел. і 1976 (руск.) (бел..
У 1976 годзе стаў рэкардсменам СССР у бегу з бар’ерамі на 400 метраў з вынікам 49,02 секунды[2].
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Зноскі
Спасылкі