Яўген Канстанцінавіч Іванешка |
Імя пры нараджэнні |
Яўген Канстанцінавіч Іванешка |
Дата нараджэння |
1 кастрычніка 1936(1936-10-01) |
Месца нараджэння |
Рэчыца, БССР |
Дата смерці |
2013(2013) |
Месца смерці |
Гомель |
Грамадзянства |
→ |
Род дзейнасці |
мастак |
Вучоба |
Маскоўскае акадэмічнае мастацкае вучылішча памяці 1905 года, Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна |
Яўген Канстанцінавіч Іванешка (1 кастрычніка[1] 1936, Рэчыца, БССР — ?, 2013, Гомель) — беларускі мастак, графік. Сябра Беларускага саюзу мастакоў (з 1967) і Творчага Саюзу мастакоў Міжнароднай асацыяцыі ЮНЭСКА (1993). Сябра Саюзу мастакоў СССР[2]. Жыў і працаваў у горадзе Гомелі[3].
Біяграфія
У 1955 годзе сканчае навучанне ў Маскоўскім акадэмічным мастацкім вучылішчы памяці 1905 года, а у 1972 — ў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя мастацтва». Бярэ актыўны ўдзел у выставах пачынаючы з 1963 года.
Асноўныя працы
Сярод карцін: «У майстэрні мастака», «Памяці бацькі», «Памяці паэта М. Багдановіча», «Старыя акопы», «Вясковы нацюрморт», трыпціх «Зямля мая родная», «Маё дзяцінства», цыкл «Поры года», «На радзіме маіх дзядоў», «Родны пейзаж», «Халодны красавік», «Лясны край», «Хлеб наш надзённы», «Стары калодзеж», «Хамут», «Вясковы нацюрморт», «Неба».
Зноскі
Літаратура
- Иванешко Евгений Константин // Речица: дорогой столетий в будущее. — Речица: Редакция газеты «Дняпровец», 2013. — С.306
- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
- Иванешко Е. К. // Художники Сов. Белоруссии. — Минск, 1976. — С. 150.
Спасылкі