У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шыбнёў.
Яўген Анатолевіч Шыбнёў (25 лютага 1935, Адэса) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Анатоля Шыбнёва, унук мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Аляксандра Шыбнёва[1].
Біяграфія
У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі Аляксандр Мазалёў, Май Данцыг, Валянцін Волкаў і Віталь Цвірка.
Творы ў галіне манументальнага мастацтва (вітраж, метал, інтэр’ер) знаходзяцца ў грамадскіх цэнтрах (музеі, кінатэатры, школы), жывапісныя творы — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага союза мастакоў, прыватных зборах Беларусі і за мяжой.
У пейзажах і нацюрмортах Яўгена Шыбнёва выяўляецца своеасаблівасць светабачання мастака, які піша прыроду не столькі з боку, не як замкнёную «рэч у сабе», а бачыць і перадае незлічоныя элементы, якія складаюць прастору, паветра і аб’ём, што перадаецца праз пуантылістычна-мазаічную манеру жывапісу. Яго работы злучаюць сузіральны лірызм і перадачу адухоўленых вітальных сіл, якія дзейнічаюць у прыродзе[1].
Сям’я
Жонка Яўгена Шыбнёва — беларускі мастак Ніна Голышава (нар. 1939). У 1962 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандр, які таксама стаў мастаком.
Зноскі
Спасылкі