Яўген II (лац.: Eugenius PP. II; свецкае імя Эўджэніа Савеліітал.: Eugenio Savelli ці Яўген Савелій, лац.: Eugenius Savellius ? — 27 жніўня827) — Папа Рымскі з 8 чэрвеня824 па 27 жніўня827. Прэсвітар царквы Св. Сабіны, сын рымляніна Баэмунда. Быў абраны насуперак жаданню рымскай арыстакратыі, але пры падтрымцы франкскага караля Лотара I. Наўзамен падпісаў «Рымскую канстытуцыю», паводле якой фактычна станавіўся васалам імператара. Браў удзел у спрэчках наконт іконашанавання.