Ян Віктар Пажазінскі (польск.: Jan Wiktor Porzeziński, руск.: Виктор Карлович Поржезинский; 1870, Маршанск[3] — 1929, Варшава) — расійскі і польскі лінгвіст, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, член Польскай акадэміі навук (1925). Меў працы па гістарычнай марфалогіі балтыйскіх і славянскіх моў і па індаеўрапеістыцы.
У сваіх працах прытрымліваўся младаграматычнай ідэалогіі. Быў прыхільнікам тэорыі балта-славянскага генетычнага адзінства. Аўтар некалькіх увядзенняў у праблематыку індаеўрапейскага гістарычнага мовазнаўства.
Біяграфія
Нарадзіўся 23 ліпеня (4 жніўня) 1870 года ў польскай шляхецкай сям’і. Яго бацька быў акруговым наглядчыкам акцызных збораў Тамбоўскай губерні другой акругі.
Скончыў у 1888 годзе 6-ю Маскоўскую гімназію, а ў 1892 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Быў найбліжэйшым вучнем і пераемнікам прафесара Ф. Ф. Фартунатава, які змяніў яго на кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы. Скончыў універсітэт з дыпломам 1-й ступені і быў пакінуты на факультэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.
Прыват-дацэнт (з лютага 1895), экстраардынарны (з кастрычніка 1903), ардынарны прафесар (са снежня 1905) кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы, таксама выкладаў гістарычную граматыку на маскоўскіх Вышэйшых жаночых курсах. Быў універсітэцкім выкладчыкам М. С. Трубяцкога, М. М. Петэрсана і іншых вядомых лінгвістаў. Выкладаў у Маскоўскім універсітэце да 1921 года.
Займаўся дыялекталагічнымі даследаваннямі літоўскай і палабскай моў. Магістарская дысертацыя на тэму «Да гісторыі формаў спражэння ў балтыйскіх мовах» (1901); доктарская дысертацыя на тэму «Зваротная форма дзеясловаў у літоўскай і латышскай мовах» (1903).
Перасяліўся ў Польшчу ў 1922 годзе, дзе займаў пасады прафесара і дэкана факультэта гуманітарных навук Люблінскага ўніверсітэта (1922—1929), прафесары і дэкана Варшаўскага ўніверсітэта (1921, 1924—1925). Член-карэспандэнт (1925), акадэмік (1927) Польскай акадэміі навук.
Памёр 12 сакавіка 1929 года ў Варшаве.
Асноўныя працы
- «К истории форм спряжения в балтийских языках. Общее введение. Образование форм лица и основ времени и наклонения» (М., 1901) — магістарская дысертацыя
- «Возвратная форма глаголов в литовском и латышском языках» (М., 1903) — докторская диссертация[5]
- «Вопрос о реформе правописания в некоторых странах Европы» (1918)
- учебные пособия «Сравнительное языковедение. Лекции» (1903)
- «Индоевропейские древности с точки зрения современной науки» (1906)
- «Введение в языковедение» (бел.: Уводзіны ў мовазнаўства; 1907)
- «Конспект лекций по сравнительной грамматике индоевропейских языков» (1910)
- «Краткое пособие к лекциям по исторической грамматике русского языка» (1911)
- «Очерки сравнительной фонетики древнеиндийского, греческого, латинского и старославянского языков» (бел.: Нарыс параўнапьнай фанетыцы старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў; 1912)
- «Очерк фонетики и морфологии польского языка» (1913)
- «Сравнительная грамматика славянских языков» (1914)
- «Образцы средне-верхне-немецкого языка. Тексты и краткий словарь» (бел.: Параўнальная марфалогія старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў; 1916)
- «Преподавательская и учёная деятельность Всеволода Фёдоровича Миллера в области языковедения» (1914)
- «Филипп Фёдорович Фортунатов. Некролог» (1914).
- «Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства» (1929) і інш.
Зноскі
Літаратура
- [Поржезинский, Виктор Карлович Ян Віктар Пажазінскі (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Волков В. А., Куликова М. В., Логинов В. С. Московские профессора XVIII — начала XX веков. Гуманитарные и общественные науки. — М.: Янус-К; Московские учебники и картолитография, 2006. — С. 198. — 300 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-8037-0164-5.
- Императорский Московский университет: 1755—1917 : энциклопедический словарь / А. Ю. Андреев, Д. А. Цыганков. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2010. — С. 587. — 894 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-8243-1429-8.
- Пажазінскі Ян Віктар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|