Нарадзіўся ў шляхецкае сям’і гербу «Касцеша» Ераніма Хадкевіча (1621—1650) і Ізабелы Трызнай (1625—1696).
Пасля бацькі атрымаў ва ўладанне староства Блудзенскае.
Падпісаў абранне Яна III Сабескага і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў.
На сейме 1678 года прызначыны дапаможнікам пастаянным пры карале.
У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч (1662—1725), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча.