Юрый Паўлавіч Друцкі-Сакалінскі (? — 1605) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Паўла.
Падкаморы віцебскі, у 1577 годзе за заслугі ў Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў атрымаў пасаду азярышчанскага і ўсвяцкага старасты. У 1591 годзе ўступіў Л. Сапегу сваю долю ў Драчалуках і Вярхоўі ўзамен за яго долю ў Саколіне, у 1597 перадаў Усвяцкае стараства малодшаму сыну Яраславу (атрымаў зноў пасля яго смерці ў 1601), а Азярышчанскае — родзічу Міхаілу Друцкаму-Сакалінскаму.
Зноскі
Літаратура
Юрый Друцкі-Сакалінскі — продкі |
---|
|