У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лісоўскі.
Ю́рый Юр’евіч Горліс-Горскі (Лісоўскі) (укр.: Юрій Юрійович Лісовський, 14 студзеня 1898, Дзямідаўка (укр.) (бел. — 27 верасня 1946, Аўгсбург) — украінскі ваенны і палітычны дзеяч, старшына Арміі УНР, пісьменнік.
Біяграфія
Юрый Лісоўскі нарадзіўся 14 студзеня 1898 года ў в. Дземідавка Палтаўскай губерні. Бацька — Юрый Лісоўскі, афіцэр Рускай імператарскай арміі. Маці — Людвіка Сакалоўская, паходзіла з польскага шляхецкага роду. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У гады Украінскай рэвалюцыі — харунжы Багданаўскага полка Запарожскай дывізіі, у які паступіў ва ўзросце 20 гадоў.