Юрый (князь нясвіжскі)

Юрый
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1223
Род Рурыкавічы
Помнік-бюст князю Юрыю ў Нясвіжы.

Юрый (XII ст. — 1223) — князь з роду Рурыкавічаў, але пэўна не вядомага паходжання.

Адзіны раз згадваецца толькі пад імем і тытулам у 1223 годзе як удзельнік бітвы на Калцы. Адзін з шасці рускіх князёў, якія загінулі ад манголаў пры адступленні пасля бітвы да Дняпра.

Згадку нясвіжскага князя Юрыя часам называюць першай, хоць і ўскоснай згадкай Нясвіжа.[1]

Аднак пра лакалізацыю ўдзела князя Юрыя ў навукоўцаў няма адзінай думкі, цяпер Нясвіж лічаць малаімавернай версіяй, болей імавернымі лічаць Несвеж ва Уладзіміра-Суздальскай зямлі або Несвіч ва Уладзімірскай зямлі, а таксама Нясвіж у Падольскай зямлі, недзе паміж Смотрычам і Крамянцом.

Такім чынам, праз згадку без імя па бацьку і няпэўнасць лакалізацыі ўдзела, паходжанне князя Юрыя застаецца дыскусійным.

Лявонцій Вайтовіч выказаў думку, што Юрый можа паходзіць з дынастыі тураўскіх князёў, але ніякіх аргументаў не дае, да таго ж прапанаваная ім генеалогія перад Юрыем уключае яшчэ некалькі адным Вайтовічам меркаваных пакаленняў.

Алег Рапаў таксама далучае Юрыя да роду Ізяславічаў Тураўскіх, але спасылаецца толькі на меркаванне Сяргея Салаўёва, што Нясвіж тоесны цяперашняму Нясвіжу ў Мінскай вобласці, то-бок вылучаны Юрыю з абшараў Тураўскай зямлі як нашчадку тураўскага князя Юрыя Яраславіча.[2]

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!